+375 29 104 65 75
 
Адрес магазина: Сурганова, 50, пав. 72 (ТЦ "Рига", 2-й этаж) 
График работы: с 10.00 до 20.00. Каждый день (без выходных)

Хто расце у парку

0 отзывов
17,50руб.ЦЕНА
Оформить
Автор Кацярына Мiхалiцына
Художник Аксана Була
Издательство Кнiгазбор, 2019
Серия Каляровы ровар
ISBN 978-985-7207-66-4
Кол-во страниц 44
Тип обложки Твердая
Иллюстрации Цветные

Гэта невялікая гісторыя пра важныя рэчы: пра рост і пошук сябе, пра падабенства і непадобнасць і важнасць мець побач кагосьці, хто хоць трохі і хоць у чымсьці да цябе падобны. А яшчэ – пра дрэвы вакол нас, міма якіх праходзім, і не заўсёды ведаем, хто гэта тут расце. Таму кніга спатрэбіцца ўсім, хто хоча ведаць па імені распаўсюджаныя паркавыя дрэвы, навучыцца адрозніваць іх: у казачнай гульнявой форме дзякуючы выдатным ілюстрацыям так лёгка запомніць, як яны выглядаюць, якая ў іх кара, насенне, лісце, квецень.

Маленькі парастак, які вырас у парку, азіраецца вакол, уважліва прыглядаецца да сваіх суседзяў – бярозы, дуба, рабіны, клёну, ясеню, таполі, каштана, таполі, вярбы – і шукае, чый жа ён. Таму што быць нічыйным – сумна. Таму што шчасце – “гэта знайсці ў гэтым свеце кагосьці падобнага на цябе”.


ФРАГМЕНТ З КНІГІ

У вялікім горадзе быў маленькі парк з азярцом. У парку раслі адзінаццаць вялікіх дрэваў і адзін маленькі парастак. У яго была тонкая сцяблінка і два лісткі. Яму падабалася, калі надвячоркам ішоў цёплы дождж, і не падабалася халодная раса зранку.

У парку гулялі вялікія і маленькія людзі. Дарожкамі цёпкалі галубы і вароны. У траве поўзалі мурашкі, багоўкі і пырхалі мятлікі. Яны былі падобныя адны да адных. Маленькія людзі – да вялікіх, мурашы – да мурашоў, багоўкі – да баговак, а мятлікі…

Ну, мятлікі былі розныя, але ў іх ва ўсіх было па чатыры крылцы, па два вусікі і па шэсць лапак.
«Цікава, а хто з мяне вырасце? Да каго я падобны?» – падумаў парастак і ўзяўся разглядаць дрэвы навокал…

Дополнительная информация
Импортер ПУП "Кнiгазбор", РБ, г.Мiнск, вул. Лучыны, 38
Производитель ПУП "Кнiгазбор", РБ, г.Мiнск, вул. Лучыны, 38
У этого товара нет ни одного отзыва. Вы можете стать первым!