+375 29 104 65 75
 
Адрес магазина: Сурганова, 50, пав. 72 (ТЦ "Рига", 2-й этаж) 
График работы: с 11.00 до 20.00. Каждый день (без выходных)

Вандроўка Пэтсана

13,00руб.ЦЕНА
Оформить
Автор Свэн Нурдквіст
Художник Свэн Нурдквіст
Издательство Кнiгазбор, 2018
Серия
ISBN 978-985-7207-04-6
Кол-во страниц 30
Тип обложки Твердая
Иллюстрации Цветные

Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..


Фрагмент з кнігі

     ...Пэтсан разгарнуў намёт. Ён адразу ж пазнаў пах старой тканіны, узгадаўшы, як утульна было калісьці спаць у намёце. Хаця гэта было так даўно, калі ён быў зусім малады. А можа, паспрабаваць яшчэ разок? Яму якраз трэба праверыць, як працуе адна штука, якую ён толькі што вынайшаў.

     Фіндус тым часам запоўз у намёт.

     — Хачу тут спаць, — сказаў ён. — А мы можам пайсці ў вандроўку ў горы? Дарэчы, а што такое горы, Пэтсан?

     — Горы — гэта такія высокія ўзгоркі на поўначы, у Лапландыі, — паспрабаваў патлумачыць Пэтсан.

     — У нас жа таксама ёсць пагорак за майстэрняй. Можна павандраваць там, — прапанаваў Фіндус.

     — Якая ж гэта вандроўка тады? Тут жа пятнаццаць хвілін хады, — сказаў Пэтсан.

     — Але нам і не трэба ісці ў сапраўдную вандроўку, Пэтсан. Мы трошкі паходзім, а потым паспім у намёце...

Дополнительная информация
Импортер ПУП "Кнiгазбор", РБ, г.Мiнск, вул. Лучыны, 38
Производитель ПУП "Кнiгазбор", РБ, г.Мiнск, вул. Лучыны, 38
Час пеўня
новинка
Час пеўня