Азбука. Вясёлы вулей

Автор Рыгор Барадулін
Художник Лізавета Лянкевіч
Издательство Кнiгазбор, 2018
Серия Каляровы ровар
ISBN
Кол-во страниц 12
Тип обложки Твердая
Иллюстрации Цветные

Выдавецтва “Кнігазбор” перавыдала дзіцячую кнігу вершаў Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”. Упершыню кніга пабачыла свет у 1994 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Той наклад у пяцьдзясят тысяч асобнікаў адразу стаўся рарытэтам. Гэты на некалькі парадкаў меншы, але выклікае нашмат больш пытанняў у маленькіх чытачоў. Вулей ёсць такі вясёлы, пчолы з гэтага вулля прывядуць цябе да школы. Зразумееш, немаўля, толькі вулей загудзе, што, чаго, адкуль і дзе, як знайсці каго і дзе, хто ляціць, а хто ідзе. Літары ад А да Я — пчолак дружная сям’я носіць мёд у соты ведаў, просіць, каб усё ты ведаў. Паступова, пакрысе іх запомніць трэба ўсе! Гукі мовы роднай, наскай перапоўняць сэрца ласкай, дык шануй святыя словы беларускай звонкай мовы! Радуе нябёсы й долы Вулей азбукі вясёлы.

Вулей ёсць
такі вясёлы,
пчолы
з гэтага вулля
прывядуць цябе
да школы.

Зразумееш, немаўля,
толькі вулей загудзе,
што,
чаго,
адкуль
і дзе,
як знайсці каго і дзе,
хто ляціць, а хто ідзе.

Літары
ад А да Я —
пчолак дружная сям’я
носіць мёд у соты ведаў,
просіць, каб усё ты ведаў.
Паступова, пакрысе
іх запомніць трэба ўсе!

Гукі мовы роднай, наскай
перапоўняць сэрца ласкай,
дык шануй святыя словы
беларускай звонкай мовы!
Радуе нябёсы й долы
Вулей азбукі вясёлы.

Характеристики
Импортер ПУП "Кнiгазбор", РБ, г.Мiнск, вул. Лучыны, 38
Производитель ПУП "Кнiгазбор", РБ, г.Мiнск, вул. Лучыны, 38

Отзывы

У этого товара нет ни одного отзыва. Вы можете стать первым.

Сопутствующие товары