Суперкніга пра Біла з Болаю

Автор Гуніла Бэргстрэм
Художник Гуніла Бэргстрэм
Издательство Кнiгазбор, 2017
Серия
ISBN 978-985-7180-35-6
Кол-во страниц 68
Тип обложки Твердая
Иллюстрации Цветные
Оформить

Пераклад Андрэя Хадановіча, падрадкоўны пераклад са шведскай Алесі Башарымавай і Надзі Кандрусевіч.

Кніга пра Біла і Болу шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм распавядае кранальную гісторыю пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка. Што нясе з сабой нараджэнне асаблівага дзіцяці — радасць ці гора? Ці нашае жыццё ды усё, што ў ім адбываецца, суцэльная неспадзяванка ды найвялікшы цуд?


Пра аўтарку і кнігу

Шведская дзіцячая пісьменніца ды ілюстратарка Гуніла Бэргстрэм нарадзілася ў Гётэборгу (Швецыя) у 1942 годзе.

Кніга “Прыгоды Біла і Болы: вершыкі ды прыколы” выйшла ўпершыню ў 1978 годзе.

Біл толькі што стаў старэйшым братам, ён пачуваецца найшчаслівейшым ва ўсім свеце. Але час ідзе, і усе разумеюць, што з яго малодшай сястрычкай Болай штосьці не так: Бола зусім не размаўляе.

У кнізе паказанае і шчасце, якое нясе малодшая сястра, і гора і боль, калі ўсе даведваюцца, што яна асаблівая.

У 1979 годзе выйшаў працяг кнігі пра Біла і Болу — “Пра Болу і ейнага брата: бязглузда і глуздавата”. А ў 2007 з’явілася “Суперкніга пра Біла з Болаю: Біл разумны, а Бола вясёлая”, якая складалася з двух папярэдніх кніг пра Біла і яго сястру.

Напісаць гэтыя кнігі Гунілу Бэргстрэм падштурхнула сітуацыя ва ўласнай сям’і: у яе самой двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.

"Як мастацтва дапаможа талерантнасці: дыскусія вакол «Суперкнігі пра Біла з Болаю»" Тэкст: Алена Босава, фота: Зарына Кандрацьева, для lit-bel.org

Характеристики
Импортер ПУП "Кнiгазбор", РБ, г.Мiнск, вул. Лучыны, 38
Производитель ПУП "Кнiгазбор", РБ, г.Мiнск, вул. Лучыны, 38

Отзывы

У этого товара нет ни одного отзыва. Вы можете стать первым.

Сопутствующие товары